Праца камісіі па папярэджанні карупцыйных праяў
Пасяджэнне камісіі адбудзецца 12.02.2026 у кабінеце №2 ў 14.00
ПЛАН
працы па супрацьдзеянні карупцыі ва ўстанове аховы здароўя «Мінская абласная стаматалагічная паліклініка» на 2026 год
|
# |
Разглядаюцца пытанні |
Тэрміны выканання |
Выканаўцы |
|---|---|---|---|
|
1. |
Аб выніках аналізу эфектыўнасці антыкарупцыйнай працы ў 2025 годзе, у тым ліку дзейнасці камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. Разгляд прапаноў членаў камісіі аб удасканаленні працы па супрацьдзеянні карупцыі ў УАЗ «Мінская абласная стаматалагічная паліклініка» |
студзень 2026 года |
Сакратар камісіі, члены камісіі |
|
2. |
Аб працы, якая праводзіцца ва II паўгоддзі 2025 года працы ў дачыненні да даўжнікоў па пратэрмінаванай звыш 6 месяцаў дэбіторскай запазычанасці. |
1-й квартал 2025 года |
Галоўны бухгалтар |
|
3. |
Аб арганізацыі ананімнага анкетавання сярод наведвальнікаў і работнікаў з уключэннем у анкету пытанняў, якія тычацца вымагальніцтва хабараў і да т. п., а таксама неналежнага выканання службовымі асобамі сваіх абавязкаў. Аналіз анкет на прадмет наяўнасці ў іх інфармацыі аб фактах карупцыі. |
Пастаянна |
Намеснік галоўнага лекара |
|
4. |
Аб ажыццяўленні ўнутрыгаспадарчага кантролю за афармленнем і захоўваннем асабовых рахункаў, налічэннем заработнай платы і камандзіровачных выдаткаў |
Пастаянна |
Члены камісіі |
|
5. |
Выяўленне карупцыйных рызык, унясенне прапаноў па іх мінімізацыі, ліквідацыі прычын і ўмоў, што спрыяюць учыненню карупцыйных правапарушэнняў, правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі |
Пастаянна |
Члены камісіі |
|
6. |
Разгляд на пасяджэннях камісіі уяўленняў, інфармацыйных лістоў, якія паступаюць з праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, аб правапарушэннях антыкарупцыйнага заканадаўства |
Па меры паступлення інфармацыі |
Сакратар камісіі |
|
7. |
Правядзенне растлумачальнай работы ў калектыве аб недапушчальнасці праяваў карупцыі сярод медыцынскіх работнікаў, выкарыстання службовага становішча і звязаных з ім магчымасцяў для атрымання асабістай выгады |
на працягу года, а таксама пры прыёме на працу |
Сакратар камісіі |
|
8. |
Аб ажыццяўленні кантролю за рацыянальным выкарыстаннем бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў у УАЗ «Мінская абласная стаматалагічная паліклініка» |
1-й, 3-й квартал 2026 года |
Члены камісіі |
|
9. |
Аналіз арганізацыі аказання платных медыцынскіх паслуг ва ўстанове. Інфармаванне грамадзян аб парадку аказання платных і бясплатных медыцынскіх паслуг: размяшчэнне інфармацыі на інфармацыйных стэндах, сайце ўстановы аховы здароўя умоў прадастаўлення платных відаў медыцынскіх паслуг з указаннем відаў і кошту іх аказання |
2-й, 4-й квартал 2026 года |
Члены камісіі |
|
10. |
Аб забеспячэнні кантролю за налічэннем заработнай платы і пералікам належных да выплаты сум заработнай платы на карт-рахункі работнікаў |
1 раз у квартал 2026 года |
Члены камісіі |
|
11. |
Аб забеспячэнні кантролю за выкананнем антыкарупцыйнага заканадаўства пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг). Заслухаць інфармацыю аб закупцы і выдаткоўванні стаматалагічных матэрыялаў і вырабаў медыцынскага прызначэння за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, гаспадарчых і канцылярскіх тавараў |
1-й, 2-й, 3-й, 4-й квартал 2026 года |
Члены камісіі, спецыяліст па арганізацыі закупак |
|
12. |
Карупцыйныя рызыкі пры правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці і выдачы лісткоў непрацаздольнасці. Забеспячэнне кантролю, уліку, захоўвання і выдачы лісткоў непрацаздольнасці. |
2-й квартал 2026 года |
Намеснік галоўнага лекара |
|
13. |
Заслухаць інфармацыю: - аб правядзенне пазапланавых праверак па выкананні супрацоўнікамі правілаў унутранага працоўнага распарадку; - аб вядзенні ўліку прыходу і расходу матэрыяльных каштоўнасцей у матэрыяльна адказных асоб; -аб правільнасці налічэння заработнай платы, дапамог, камандзіровачных расходаў, аплаты дадатковых дзён да водпуску, стажу працы ў галіны, а таксама пералік сродкаў на карт-рахунку. |
На працягу года |
Старэйшы інспектар па кадрах; Галоўны бухгалтар; Эканаміст |
|
14. |
Правядзенне мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць стварэнню атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі; прыняцце вычарпальных мер па выкараненні праяў карупцыі аж да вызвалення ад займаных пасад асоб, абвінавачаных у выкарыстанні свайго службовага становішча і звязаных з ім магчымасцяў для атрымання асабістай выгады |
На працягу года |
Члены камісіі |
|
15. |
Узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, грамадскімі аб'яднаннямі і іншымі арганізацыямі па пытаннях супрацьдзеяння карупцыі. |
На працягу года |
Члены камісіі |
|
16. |
Падвядзенне вынікаў працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі за 2026 год. Разгляд і зацвярджэнне плана мерапрыемстваў камісіі на 2027 год |
4-ы квартал 2026 года |
Члены камісіі |









