Артадантычная стаматалогія
Паводле статыстыкі, не менш за палову насельніцтва Беларусі мае паталагічны прыкус, а каля чвэрці нашых суграмадзян маюць патрэбу ў паслугах артадонта. Для таго, каб забяспечыць патрэбнасці насельніцтва ў падобнай дапамогі, у нашай паліклініцы функцыянуе міжраённы артадантычны кабінет.
У рабоце мы выкарыстоўваем абсталяванне 3M Uniter, ЗША. Коратка спынімся на тэхналогіях і магчымасцях, якія забяспечвае артадантыя нашай паліклінікі.
Чакаем вас па нашаму адрасе ў Мінску: вул. Казлова, 9 (станцыя метро Плошча Перамогі). Дадатковая інфармацыя па тэлефонах 8 (017) 303-10-93, +375-33-676-56-18 (МТС), +375-44-555-63-40 (А1)
Брэкеты
Брэкет-сістэма ўяўляе сабой канструкцыю ў выглядзе мініяцюрнага замка, якая пры дапамозе спецыяльнага саставу мацуецца на знешнюю ці ўнутраную (язычную) паверхню зуба. У замкі брэкетаў устаўляецца выраўноўваючая дуга, пры дапамозе якой урач-артадонт можа прылажыць ціск на зубы пацыента і зрушыць іх у неабходным напрамку.
Выкарыстоўваюцца брэкет-сістэмы ў наступных выпадках:
- няправільнае прарэзванне зубоў
- дыястэмы і трэмы (прамежкі паміж зубамі)
- неабходнасць змясціць зубы, напрыклад, пасля страты зуба
Брэкеты могуць быць назначаны як дзецям, так і дарослым. У першым выпадку практычна заўсёды можна абыйсціся здымнай канструкцыяй ці капа. Дарослым і падлеткам мы ўсталёўваем няздымныя брэкеты.
Сваім пацыентам мы прапануем розныя віды брэкет-сістэм:
- металічныя (самыя даступныя па кошту)
- керамічныя (камфортныя ў нашэнні і малапрыметныя, лепшыя суадносіны цаны і якасці)
- сапфіравыя (яшчэ менш прыметныя, дзякуючы празрыстым замочкам)
- лінгвальные (мацуюцца да ўнутранай паверхні зуба і практычна непрыметны)
У кожным канкрэтным выпадку выбар ажыццяўляецца пацыентам па рэкамендацыі нашага ўрача-артадонта і зыходзячы з уласных фінансавых магчымасцяў.
Сярэдні тэрмін нашэння брэкетаў роўны 1,5 гадоў. У рэдкіх выпадках ён можа быць павялічаны да двух ці нават трох гадоў.
Рэтейнер
Рэтенцыйныя апараты ўяўляюць сабой артадантычныя канструкцыі, якія выкарыстоўваюцца пасля карэкцыі прыкусу ці зубнога раду, і прызначаныя для недапушчэння вяртання зубоў у зыходнае становішча.
Артадантычнае лячэнне заўсёды ўключае рэтенцыйны перыяд, на працягу якога прымяняюцца мерапрыемствы, неабходныя для замацавання атрыманых вынікаў і недапушчэння адкату да ранейшай паталогіі. Тэрмін рэтенціі звычайна роўны лячэбныму перыяду ці перавышае яго не больш чым у два разы.
У якасці рэтенцыйных апаратаў выкарыстоўваюцца спецыяльныя здымныя ці няздымныя рэтейнеры з металічнай дугой, а таксама здымныя палімерныя капы.
Калі пацыенту, якога хвалюе эстэтычны знешні выгляд зубоў, назначан рэтейнер з металічнай дугой, мы можам прапанаваць канструкцыю з празрыстай дугой.
Артадантычныя апараты
Дзецям ва ўзросце да 16 гадоў для выпраўлення прыкусу і выраўноўвання зубнога раду мы назначаем здымныя артадантычныя апараты - пласцінкі, якія мацуюцца да зубоў адмысловымі кручкамі і выраўноўваюць зубы пры дапамозе прыкладаемага да іх ціску.
Артадантычны апарат уяўляе сабой нескладанае і даступнае рашэнне для карэкцыі нязначных зубасківічных паталогій (як правіла, гэта выпраўленне прыкусу) у дзяцей і падлеткаў.